Прэзідэнт Ірана выбачыўся перад суседнімі краінамі за атакі па іх тэрыторыі
Масуд Пезешкіян заявіў, што часовая рада, якая кіруе краінай, ухваліла прыпыненне атак супраць суседніх краін, акрамя выпадкаў, калі Іран зазнае атакі з іх тэрыторыі.
Фота: Iranian Presidency / Anadolu via Getty Images
«Я думаю, што мы павінны вырашыць гэтае пытанне дыпламатычным шляхам», — цытуе Пезешкіяна Associated Press.
Ён таксама заявіў, што патрабаванне ЗША «безагаворачнай капітуляцыі» Ірана — гэта «мара, якую ім давядзецца забраць з сабой у магілу».
Заява прэзідэнта Ірана прагучала пасля шматразовых атак па тэрыторыі Бахрэйна, Саудаўскай Аравіі і ААЭ, якія адбыліся ў суботу раніцай. У Дубаі з меркаванняў бяспекі прыпынілі працу міжнароднага аэрапорта.