БЕЛ Ł РУС

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру

8.03.2026 / 08:49

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША саркастычна назваў Вялікабрытанію «былым Вялікім Саюзнікам».

Дональд Трамп і Кір Стармер. Фота: Leon Neal / Pool Photo via AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сваёй сацсетцы, што Брытанія разважае над тым, каб накіраваць на Блізкі Усход два свае авіяносцы, і што Злучаным Штатам гэтая дапамога ўжо не патрэбна.

«Злучанае Каралеўства, наш былы Вялікі Саюзнік, магчыма, Найвялікшы з усіх, нарэшце сур’ёзна абдумвае адпраўку двух авіяносцаў на Блізкі Усход, — напісаў Трамп у сваёй сетцы TruthSocial. — Ды ўсё ў парадку, прэм’ер-міністр Стармер, нам яны больш не патрэбныя. Але мы запомнім».

«Нам не патрэбныя людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі», — дадаў Трамп.

Брытанскі ўрад на чале з Кірам Стармерам раней прыняў прынцыповае рашэнне не ўдзельнічаць непасрэдна ў ваеннай кампаніі ЗША і Ізраіля супраць Ірана. Пры гэтым Лондан дазволіў амерыканцам выкарыстоўваць свае авіябазы. Што тычыцца авіяносцаў, то адзін з іх знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці на выпадак экстраннай неабходнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула