БЕЛ Ł РУС

УСУ знішчылі «Панцыр» і катар расіян

8.03.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Сілы абароны Украіны ў ноч на 8 сакавіка нанеслі серыю ўдараў па ваенных аб'ектах праціўніка, паразіўшы, у прыватнасці, зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1» у акупаваным Крыме, паведамляе Генштаб УСУ.

Паводле Генштаба, там жа атакаваны дэсантны катар БК-16. Маштабы шкоды ўдакладняюцца.

Генштаб таксама дадае, што Сілы абароны нанеслі серыю ўдараў па пунктах кіравання праціўніка — атакаваны пункты кіравання БпЛА «Арыён» у Крыме, расійскай Белгародскай вобласці і на акупаваных тэрыторыях Запарожжа і Данеччыны.

Сярод іншага, дадаюць вайскоўцы, атакаваныя камандна-назіральныя пункты падраздзяленняў расійскіх войск на Запарожжы і Данеччыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула