БЕЛ Ł РУС

БелАЗ паказаў, як выглядае новы 50‑тонны бульдозер ФОТЫ

8.03.2026 / 19:32

Nashaniva.com

Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ) прадставіў новы 50‑тонны бульдозер БЕЛАЗ-78542 — адзін з самых магутных прадстаўнікоў цяжкай спецтэхнікі ў сваёй лінейцы.

Машына прызначаная для працы ў складаных умовах кар’ераў. Яна выкарыстоўваецца для зняцця і перамяшчэння вялікіх аб’ёмаў горнай масы і грунту, а таксама для дакладнага выраўноўвання кар’ерных пляцовак.

Бульдозер забяспечаны рухавіком магутнасцю 550 конскіх сілаў (404 кВт) — самым магутным у мадэльным шэрагу. Максімальная хуткасць складае да 35 км/г. Паліўны бак аб’ёмам 715 літраў дазваляе працаваць цэлую змену без дадатковай запраўкі.

Акрамя таго, тэхніка мае інтэлектуальную трансмісію і сістэму IMS. Кабіна зроблена з улікам эрганомікі, мае добрую агляднасць і сучасныя сістэмы абароны.

Пасля заканчэння завадскіх выпрабаванняў машыну чакае праверка ўсіх заяўленых характарыстык ужо ў рэальных умовах эксплуатацыі ў кар’еры.

Чытайце таксама:

Пад Слуцкам будуюць сакрэтны вайсковы завод — збіраюцца рабіць 240 тысяч снарадаў штогод для патрэб Расіі

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым

БелАЗ будуе суперсучасны медцэнтр ФОТЫ

Каментары да артыкула