БЕЛ Ł РУС

Беларускі дом у Вільні просіць дапамогі

8.03.2026 / 21:56

Nashaniva.com

«Мы захавалі будынак, але з гэтага года арэнда складае амаль 1700 еўра штомесяц + камунальныя выдаткі (раней — сімвалічныя 100 еўра). Гэта вялікая нагрузка, аднак мы ў любым разе працягваем працу», — паведамляе Беларускі дом у Вільні.

Фота: «Наша Ніва»

«Вы можаце накіраваць 1,2% ад ужо сплочанага падатку Беларускаму дому. Для вас гэта нічога не каштуе, а для нас гэта важна як ніколі.

Каб плаціць за арэнду самога Беларускага дома, працягваць культурніцкую і музейную працу, падтрымліваць бібліятэку, праводзіць адукацыйныя заняткі для дзяцей і дарослых, набываць кнігі, ды нават проста бытавую хімію для прыборкі і г.д. Мы будзем вельмі ўдзячныя за любы ваш удзел!», — звяртаецца ключавая для беларусаў Вільні культурная ўстанова.

Чытайце таксама:

Як падаць падатковую дэкларацыю ў Польшчы ці Літве і падтрымаць сваіх

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выйграў тэндар на права арэнды ранейшага будынка

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!

Сем лістоў з такімі прызнаннямі ў каханні, а выйшла замуж за агента КГБ

Каментары да артыкула