Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана
Сын загінулага вярхоўнага кіраўніка Ірана Алі Хаменеі — 56‑гадовы Сеед Маджтаба Хаменеі — стаў новым Вярхоўным лідарам Ісламскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва Ірана Fars са спасылкай на Раду экспертаў.
Маджтаба Хаменеі
«На сённяшнім надзвычайным пасяджэнні, на падставе вырашальнай большасці галасоў прадстаўнікоў, прызначае і абвяшчае аяталу Сееда Маджтабу Хасейні Хаменеі (хай захоўвае яго Бог) трэцім лідарам святой сістэмы Ісламскай Рэспублікі Іран», — гаворыцца ў паведамленні.
Маджтаба Хаменеі — шыіцкі духоўны дзеяч, які мае значны ўплыў у іранскіх палітыка-рэлігійных колах. На працягу доўгага часу ён займаў важныя пасады ў адміністрацыі вярхоўнага лідара і цесна супрацоўнічаў з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі.
Паводле паведамленняў, Рада экспертаў абрала Маджтабу Хаменеі Вярхоўным лідарам 8 сакавіка. Пра тое, што ўдалося дасягнуць згоды па кандыдатуры, раней паведаміў член рады Махамад Мехдзі Мірбагеры.
Чытайце таксама:
У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады
Сын забітага Алі Хаменеі быў паранены падчас адной з атак. Яго прарочаць у новыя Вярхоўныя лідары
Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»
Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ