БЕЛ Ł РУС

На Валыні сем машын зладзілі пагоню за аўтамабілем вайскоўцаў і сілай адбілі прызыўніка

9.03.2026 / 13:43

Nashaniva.com

Адзін супрацоўнік ТЦК падчас нападу атрымаў траўму галавы, яшчэ адзін паранены шклом. Прызыўнік уцёк.

У Валынскай вобласці Украіны 8 сакавіка паблізу вёскі Возера адбылася сапраўдная пагоня з нападам на супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання (ТЦК).

Як паведамляе прэс-служба Валынскага ТЦК, група везла ваеннаабавязанага жыхара Запарожжа да месца прызыву, калі іх службовы аўтамабіль пачала праследаваць калона з сямі цывільных машын.

Нападнікі дзейнічалі жорстка: яны блакавалі рух, падрэзалі спецтранспарт — той вылецеў у кювет.

Пасля спынення нападнікі разбілі шкло ў службовым аўто, каб сілай вызваліць прызыўніка.

У выніку сутычкі адзін з супрацоўнікаў ТЦК атрымаў траўму галавы, яшчэ адзін паранены асколкамі шкла. Адбіты ў вайскоўцаў мужчына ўцёк разам з групай падтрымкі. Яго месцазнаходжанне цяпер невядомае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула