БЕЛ Ł РУС

Беларуская дыяспара — самая шматлікая сярод легіянераў у вышэйшай футбольнай лізе Казахстана

9.03.2026 / 14:50

Nashaniva.com

За клубы з найвышэйшага дывізіёна Казахстана, чэмпіянат якога стартаваў у гэтыя выходныя, выступаюць 14 беларусаў.

Павел Сядзько

Для параўнання: Расія прадстаўлена ў Казахстане 12 гульцамі, Украіна — 11, Бразілія — 9, піша Goal.kz.

Найбольшая дыяспара сярод беларусаў у паўладарскім «Іртышы» — чатыры чалавекі (Уладзіслаў Клімовіч, Павел Сядзько (прычым Павел забіў у першым матчы), Даніла Нячаеў і Руслан Хадаркевіч).

Галоўным трэнерам клуба з'яўляецца беларус Кірыл Альшэўскі.

У «Атырау» — трое беларускіх футбалістаў (Ягор Хвалько, Руслан Юдзянкоў і Ягор Хаткевіч), у «Акжэтпесе» — двое.

Для параўнання: у расійскай прэм'ер-лізе гуляюць 7 беларусаў, у вышэйшай лізе Кыргызстана — 10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула