БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Польшчай затрымалі 317 кілаграмаў гашышу

9.03.2026 / 16:29

Nashaniva.com

Беларускія мытнікі канфіскавалі чарговую буйную партыю наркатычных сродкаў. Гэтым разам парушальнікі спрабавалі незаконна ўвезці на тэрыторыю ЕАЭС 317 кілаграмаў гашышу, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Наркотыкі былі схаваныя ў спецыяльна абсталяваных тайніках сярод легальных тавараў. Груз прыбыў з Польшчы ў грузавіку польскага перавозчыка, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

Падчас неадкладных следчых дзеянняў беларускія мытнікі ўстанавілі, што забаронены груз павінен быў далей накіравацца ў Расію. У сувязі з гэтым аператыўна арганізавалі сумесныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы з супрацоўнікамі Федэральнай мытнай службы Расіі.

У выніку на тэрыторыі Расіі быў затрыманы адзін з удзельнікаў злачыннай групы — атрымальнік наркотыкаў. Ім аказаўся 58‑гадовы грамадзянін Эстоніі, які раней ужо быў судзімы ў Расіі за цяжкія злачынствы.

Аператыўная мытня Беларусі завяла крымінальную справу ў дачыненні да групы асоб паводле часткі 2 артыкула 328‑1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а Паўночна-Заходняя аператыўная мытня Расіі — паводле часткі 4 артыкула 229.1 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі.

Злачынцам можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 20 гадоў.

Чытайце таксама:

Беларус пад выглядам запчастак перавозіў 111 кілаграмаў гашышу

Праз Беларусь везлі 260 кілаграмаў гашышу для расіяніна

Чацвёра загінулых ад перадазіровак — наркадылеру прысудзілі 24 гады, яго жонцы амаль столькі ж

Каментары да артыкула