Здарэнні33

Чацвёра загінулых ад перадазіровак — наркадылеру прысудзілі 24 гады, яго жонцы амаль столькі ж

Суд Мінскага раёна вынес жорсткі прысуд за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі. На лаве падсудных апынуліся шэсць чалавек, уключаючы сямейную пару мінчукоў, якія выконвалі ролю кур'ераў-закладчыкаў.

Паводле пракуратуры, 43‑гадовая жанчына і яе 48‑гадовы муж з ліпеня 2023 года працавалі на дзве інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў. Падчас затрымання і ператрусаў у іх было канфіскавана каля 1,8 кг небяспечных рэчываў, сярод якіх мефедрон, гашыш, метадон і альфа-PVP.

Ад метадону, які яны распаўсюджвалі, памерлі чатыры чалавекі.

Агульны злачынны даход пары перавысіў 262 тысячы рублёў. 

Суд прызначыў суровыя тэрміны. Жанчыне — 23 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі, яе мужу 24 гады і 1 месяц пазбаўлення волі (з улікам артыкула за кіраванне ў стане ап’янення). Таксама яны атрымалі штрафы па 29,4 тыс. рублёў (700 базавых адзінак) з кожнага, а таксама спагнанне ўсяго злачыннага даходу ў скарбніцу дзяржавы.

Яшчэ чатыры фігуранты справы — жыхары Мінска і вобласці — былі асуджаныя паводле ч. 1 арт. 328 КК (набыццё і захаванне без мэты збыту). Яны карысталіся паслугамі той самай крамы і забіралі «закладкі», зробленыя сужэнцамі. Двое з іх атрымалі рэальныя тэрміны зняволення (2,5 і 4 гады), яшчэ двое — па 3 гады «хатняй хіміі».

Каментары3

  • Пазаўчора абажраўся гарэлкай
    23.12.2025
    Прапаную зачыніць краму і пасадзіць гадоў на 20-30 прадаўца і кіроўцу грузавіка.
  • псіхамусар
    23.12.2025
    І знову гашыш стаіць у адным шэрагу з мефедронам, метадонам, альфа-PVP і іншым сінтэтычным лайном.
    Вы там разам з беларускімі мусарамі альбо майткі надзеньце, альбо крыжык здыміце.
  • Вася
    23.12.2025
    Как точно Вы себе НИК выбрали.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць