БЕЛ Ł РУС

У Мядзелі хлопец прыкідваўся дзяўчынай і страсаў з мужчын грошы

9.03.2026 / 20:16

Nashaniva.com

У Мядзелі раскрылі падрабязнасці справы пра буйное махлярства ў інтэрнэце. 19‑гадовы хлопец выдаваў сябе за дзяўчыну, каб выманіць грошы за «інтымныя паслугі», паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Малады чалавек стварыў фэйкавы профіль пад іменем «Дыяна» і завязваў стасункі з мужчынамі, каб прасіць у іх грошы. Адна з ахвяр заплаціла хлопцу 150 рублёў за матэрыялы парнаграфічнага характару, папярэдне сцягнутыя з інтэрнэту. На наступны дзень «Дыяна» прапанавала яму сустрэчу з «працягам» і пад рознымі зачэпкамі — аплата арэнды, гарантыя сустрэчы — пераканала мужчыну пералічыць яшчэ 1950 рублёў. Аднак пасля атрымання грошай сувязь спынілася.

Пасля таго ахвяра зразумела, што тут дзейнічае махляр, і звярнулася ў праваахоўныя органы. Міліцыя хутка знайшла маладзёна, якога раней ужо судзілі за такое правапарушэнне.

На допыце ён спрабаваў апраўдаць свае дзеянні цяжкім матэрыяльным становішчам: цяжарная жонка, недахоп грошай, неаплачаны штраф, але гэтыя аргументы не пераканалі следчых. Цяпер крымінальная справа паводле артыкулаў аб махлярстве і распаўсюдзе парнаграфіі перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Чытайце таксама:

Пенсіянер частку грошай схаваў пад мостам, а астатняе пералічыў на рахунак незнаёмца

80‑гадовая бабуля з Удмурціі двойчы прыязджала ў Мінск па заданні махляроў

14‑гадовая школьніца ў Мінску аддала махлярам 90 тысяч рублёў

У Гродне школьнік перадаў аферыстам 82 тысячы рублёў. Але ўсё скончылася добра

Каментары да артыкула