Усіх супрацоўнікаў Mak.by пераабуюць у лідскія кеды
Сетка грамадскага харчавання і абутковая фабрыка запусцілі сумесны праект. Цяпер персанал усіх рэстаранаў Mak.by будзе працаваць у абутку з Ліды, паведаміла лідскае тэлебачанне.
«Цяпер персанал усёй сеткі рэстаранаў «Мак.бай» будзе працаваць у абутку, зробленым у Лідзе. Выбар паў на лідскі абутак не выпадкова: гэта знак якасці, камфорту і зносаўстойлівасці, што крытычна важна для працы «на нагах». Цяпер, заходзячы за бургерам, прыгледзьцеся да абутку супрацоўнікаў — гэта праца лідскіх майстроў», — кажа карэспандэнтка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка 8 сакавіка прыехаў у «Мак.бай» ФОТЫ
Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ
Лукашэнка загадаў перайменаваць у Беларусі каву амерыкана
Хто тыя дзяўчаты, якія «выпадкова» апынуліся ў Mak.by падчас візіту Лукашэнкі?