Прызналі «экcтрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі»
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі». Такое рашэнне было прынята 10 сакавіка, піша «Вясна».
Будынак МУС у Мінску. Фота: Wikimedia Commons
Сувязі з гэтым «фармаваннем», як згадваецца ў афіцыйным пераліку, маюць такія людзі, як Мікіта Траццякевіч, Марына Корж, Уладзімір Ліхалап, Алег Бурагін, Аляксандра Лунёва, Віталіна Крэньць, Аляксей Носаў і Аляксей Несцярэнка.
Гэты чат аб’ядноўвае беларусаў, якія жывуць у іспанскім горадзе Валенсія. У ім удзельнічаюць больш за 360 чалавек.