На захадзе Беларусі актывізаваліся вясновыя алергены
У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях прагназуецца павышаная канцэнтрацыя пылку алергенных раслін, што стане суровым выпрабаваннем для людзей з алергіяй. Асабліва гэта тычыцца пылку квітнеючай вольхі, піша тэлеграм-канал @nadvorie.
Цвіце вольха. Здымак ілюстрацыйны
Максімальная канцэнтрацыя пылку будзе назірацца бліжэй да заходу сонца, калі спыняецца рух паветра каля зямлі. Паводле прагнозаў спецыялізаваных рэсурсаў і даных Фінскага метэаралагічнага інстытута, у гэты час колькасць пылкавых зярнят на кубічны метр можа дасягаць прыкладна 1000 адзінак.
Пылок вольхі можа выклікаць у алергікаў рэакцыі, такія як рыніт, слёзацячэнне, кашаль і нават прыступы астмы. Таму людзям з алергіяй рэкамендуюць па магчымасці абмежаваць знаходжанне на вуліцы ў перыяд максімальнай канцэнтрацыі пылку і выкарыстоўваць сродкі абароны, напрыклад маскі і кроплі для вачэй.
Чытайце таксама:
Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?
Вакцына ад алергіі: каму яна падыдзе і чаму не гарантуе пажыццёвага пазбаўлення ад паталогіі
Як выйсці пераможцам у супрацьстаянні з таполевым пухам
«У мяне алергія на працу». Доктар — пра вельмі дзіўныя віды алергіі