БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

10.03.2026 / 23:22

Nashaniva.com

Прыкладна за гадзіну язды ад Мінска сярод сасновага лесу знаходзіцца воданапорная вежа, якую ператварылі ў месца для адпачынку. Незвычайны аб'ект 1968 года пабудовы размешчаны ў вёсцы Клінок Чэрвеньскага раёна, на тэрыторыі вэйкпарка «Волма», піша Tochka.by.

Фота: volmawake.by

Вежу цалкам пераабсталявалі і зрабілі там сучасны рамонт.

На першым паверсе размешчаныя міні-кухня і санвузел. Другі ўзровень займае гасцёўня з электрычным камінам, вялікім тэлевізарам і высокімі столямі — каля 6 м. На трэцім паверсе знаходзіцца спальня з відам на вершаліны сосен.

Незвычайны фармат адпачынку абмяркоўвалі карыстальнікі Threads. У каментарах сустракаюцца як станоўчыя, так і крытычныя водгукі.

Фота: volmawake.by

«Ой, там і з інтэрнэтам праблемы, і сетка дрэнная, і холадна… Карацей, нам не зайшло», — напісала адна з каментатарак.

Фота: volmawake.by

«За суткі вы вельмі моцна адчуеце нагрузку на ногі. Улічваючы канструкцыю, прыбіраць вежу ад пылу вельмі складана. А яго там вельмі шмат. Любы алергік будзе церці вочы і залівацца саплямі. А так то так, цікава пабываць», — падзяліўся ўражаннямі карыстальнік.

Фота: volmawake.by

«Адпачывала тут пару гадоў таму, прыкольнае месца, але ёсць нюансы», — напісала іншая беларуска.

Адначасова тут могуць размясціцца да чатырох дарослых і двух дзяцей.

Кошт адпачынку залежыць ад дня тыдня. Ноч для дваіх абыдзецца ў 250 рублёў па буднях і ў 300 рублёў у выхадныя і святы. Дзеці да 12 гадоў уключна могуць жыць бясплатна.

Чытайце таксама:

Санаторыі хочуць, каб беларусы плацілі столькі ж, колькі расіяне. Наколькі можа падаражэць адпачынак?

Побач з Мірскім замкам прадаецца цікавая сядзіба. Можна жыць самому або здаваць у арэнду

Знакаміты расійскі цыркач з «Дзю Салей» ратуе стары млын у беларускай вёсцы і просіць пра талаку

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны

Каментары да артыкула