БЕЛ Ł РУС

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі

11.03.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Яшчэ тры чалавекі былі дастаўлены ў бальніцу з траўмамі.

Фота: State of Fribourg via Getty Images

Шэсць чалавек загінулі ў выніку пажару ў аўтобусе ў невялікім горадзе Керцэрс на захадзе Швейцарыі.

Яшчэ тры чалавекі былі дастаўлены ў бальніцу з траўмамі. Паліцыя не выключае наўмыснага падпалу і пачала крымінальнае расследаванне.

«Ратавальныя службы, якія прыбылі на месца, выявілі аўтобус, цалкам ахоплены агнём», — гаворыцца ў заяве рэгіянальнага ўрада.

У студзені Швейцарыю ўжо ўзрушыў буйны пажар у бары на гарналыжным курорце Кран-Мантана, у выніку якога загінуў 41 чалавек, а яшчэ 115 атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула