БЕЛ Ł РУС

Адна з іранскіх футбалістак перадумала заставацца ў Аўстраліі і зліла месцазнаходжанне астатніх

11.03.2026 / 13:06

Nashaniva.com

У Аўстраліі засталіся сямёра спартовак, астатнія вярнуліся ў Іран.

Фота: Cameron Spencer/Getty Images

«Адна з дзвюх, якія ўчора ўвечары прынялі рашэнне застацца, пагаварыла з некаторымі таварышкамі па камандзе, што з’ехалі, і перадумала», — паведаміў у сераду аўстралійскаму парламенту міністр іміграцыі Тоні Бёрк, піша Бі-бі-сі.

Раней абедзве жанчыны — футбалістка Махадэсех Залфі і супрацоўніца кампаніі Захра Салтан Мешке Кар — далучыліся да яшчэ пяці гульцоў, якім выдалі візы для знаходжання ў краіне з меркаванняў бяспекі.

Усе астатнія іранскія спартсменкі пакінулі Аўстралію ў аўторак увечары па мясцовым часе — праз два дні пасля таго, як вылецелі з Кубка Азіі.

«У Аўстраліі людзі маюць права перадумаць. Мы паважаем абставіны, у якіх яна прыняла гэта рашэнне, — сказаў Бёрк. — На жаль, пры прыняцці гэтага рашэння яе таварышкі па камандзе і трэнер параілі ёй звязацца з іранскай амбасадай і сабраць рэчы».

Ён паведаміў, што ў выніку гэтага званка пасольства Ірана даведалася пра месцазнаходжанне футбалістак, якія вырашылі застацца. Пасля гэтага, дадаў міністр, ён распарадзіўся неадкладна перавезці іх у іншае бяспечнае месца.

Чытайце таксама:

Іранскія футбалісткі адмовіліся спяваць гімн і вяртацца на радзіму

Яшчэ адна футбалістка і трэнер зборнай Ірана папрасілі прытулак у Аўстраліі. Але і ўся зборная не можа вярнуцца ў Іран

Каментары да артыкула