Свет11

Іранскія футбалісткі адмовіліся спяваць гімн і вяртацца на радзіму

Аўстралійская паліцыя перавяла жанчын у бяспечнае месца.

Фота: Albert Perez/Getty Images

Пяць удзельніц жаночай зборнай Ірана па футболе атрымалі гуманітарныя візы ў Аўстраліі пасля іх выбывання з Кубка Азіі, піша Бі-бі-сі.

Паводле слоў міністра іміграцыі Аўстраліі Тоні Бёрка, аўстралійская паліцыя «перавяла жанчын у бяспечнае месца»— астатнім удзельніцам зборнай Ірана таксама прапанавалі застацца ў краіне. Учора газета Nine пісала, што ім удалося схавацца ад сваіх «куратараў».

На мінулым тыдні пяць футбалістак адмовіліся спяваць нацыянальны гімн перад матчам з Паўднёвай Карэяй.

У Іране адзін з каментатараў матчу абвінаваціў каманду ў тым, што яны здрадніцы ваеннага часу, і запатрабаваў суровага пакарання.

Аўстралійская праграма гуманітарных віз прадастаўляе пастаянную абарону бежанцам і людзям, якія маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе. Уладальнікі такіх віз могуць жыць, працаваць і вучыцца ў краіне, адзначае Бі-бі-сі.

Пра тое, што пяць дзяўчат пакінулі гатэль, звярнуліся па дапамогу ў паліцыю і знаходзяцца ў бяспецы, аўстралійскія СМІ паведамілі ў панядзелак раніцай.

Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў аўстралійскія ўлады даць прытулак усёй камандзе, а яшчэ праз дзве гадзіны напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што пяці ўжо аказана дапамога.

Аднак не ўся каманда звярнулася па яе. Паводле слоў Трампа, некаторыя лічаць, што павінны вярнуцца, бо баяцца за бяспеку сваіх сем’яў, якім пагражаюць, калі яны [футбалісткі] не вернуцца.

Раней амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ЗША прымуць іранскіх спартсменак, калі Аўстралія адмовіць ім у дапамозе.

Сітуацыя, якая ўзнікла, звязана з тым, што на радзіме гульцам каманды і дэлегацыі, якая іх суправаджае, можа пагражаць небяспека за адмову спяваць гімн Ісламскай Рэспублікі перад пачаткам іх першага матча.

Асцярогі грамадскасці ўзмацніліся пасля таго, як у наступных матчах (усяго зборная правяла тры сустрэчы) дзяўчаты ўжо спявалі гімн і рабілі патрыятычныя жэсты. Магчыма, гэта сведчыць пра тое, што пасля першай гульні ім самім, а таксама іх сем’ям маглі пагражаць расправай.

Каментары1

  • k
    10.03.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам4

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі14

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці4

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам4

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць