Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай
У «Парку жывёл» пад Баранавічамі высветлілі, што янот Сеня, які раней нелегальна ўехаў у Беларусь у кантэйнеры з аўтамабілямі, на самай справе не самец, а самка. Гэта стала вядома падчас правядзення ветэрынарных мерапрыемстваў, піша «Мінская праўда».
Скрыншот з відэа
Супрацоўнікі парку цяпер шукаюць яноту новае імя праз сацыяльныя сеткі. Сярод прапанаваных варыянтаў — Ясенія, Соня і Саша. Пытанне пра змены дакументаў жывёліны застаецца адкрытым — пакуль невядома, ці будуць карэктаваць «пашпарт» у сувязі з новымі данымі.
Раней янот Сеня стаў вядомым пасля нечаканага падарожжа праз Атлантычны акіян. У студзені 2026 года беларуская мытня знайшла яго падчас разгрузкі марскога кантэйнера з ЗША. Жывёліна, відаць, пракралася ў кантэйнер яшчэ падчас пагрузкі і спакойна перажыла доўгую дарогу, дрэмлючы на панэлі аднаго з аўтамабіляў.
Пасля абавязковага каранціну янот быў перамешчаны ў Ашмянскую раённую ветэрынарную станцыю, дзе яму далі імя Арсеній. Пасля ўсіх працэдур ён пераехаў у Баранавіцкі парк жывёл «Дыпрыз».
Чытайце таксама:
Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання
Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт
Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі
Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?
Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ