Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы
Насамрэч Новая Баравая гэта прыгарад, бо з'яўляецца вёскай Копішча.
На старце будаўніцтва жыллё ў вёсцы Копішча было недарагой альтэрнатывай сталіцы, але за мінулы час гэты мінскі прыгарад стаў адным з самых модных і запатрабаваных мікрараёнаў. Таму і кватэры тут усё часцей трапляюць у катэгорыю самых дарагіх, піша Realt.by.
Самая дарагая кватэра знаходзіцца ў васьміпавярховым доме на вуліцы Авіяцыйнай, 10. Жылы будынак узвялі ў 2018 годзе.
Трохпакаёвая кватэра мае плошчу 77 квадратных метраў. Кошт жылля ў панэльным доме склаў 190 тысяч даляраў. Гэта значыць, квадратны метр ацанілі ў 2461 даляр.
Што да ўласна Мінска, то ў лютым самую дарагую кватэру ў ім прадалі ў квартале Depo каля Плошчы Перамогі. Кватэру ў доме Brill па адрасе Кісялёва,6 прадалі за 470 тысяч даляраў.