БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый

12.03.2026 / 12:27

Nashaniva.com

Ён з’явіцца ў Гомелі.

Адзіны ў краіне крэматорый цяпер працуе ў Мінску — на Паўночных могілках. Пра будаўніцтва ў Гомелі другога крэматорыя піша «Гомельская праўда».

У Гомельскім раёне каля Стукачоўкі будуюць новыя могілкі. У праект уключаны чатыры чэргі будаўніцтва. Акрамя традыцыйных пахаванняў, пад якія адвядуць 127 гектараў, плануецца ўзвядзенне крэматорыя і калумбарыя для урнаў з прахам.

Для размяшчэння крэматорыя з неабходнай інфраструктурай і калумбарыя прадугледжана 23 гектары.

Унутры крэматорыя будуць памяшканні для правядзення жалобных развітанняў, крэмацыі і адміністрацыйная зона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула