Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе
Гродзенскі IT-менеджар вырашыў праверыць, як працуюць ШІ-алгарытмы сістэм падбору супрацоўнікаў на сайтах па пошуку працы.
Пра эксперымент ён расказаў у Threads, піша Blizko.by.
Малады чалавек напісаў у рэзюмэ рэцэпт варкі пельменяў Брэсцкага мясакамбіната і аптымізаваў яго пад алгарытмічныя фільтры, каб праверыць, як на яго адрэагуюць фільтры сэрвісу.
Сістэма не заўважыла падвоху ў рэзюмэ і выдала яго ў пошуку цэлых 825 разоў.
Эксперымент зайшоў яшчэ далей — ён нават атрымаў водгук ад працадаўцы.
Крэатыўнаму айцішніку прапанавалі пасаду фронтэнд-распрацоўшчыка. Пасля гэтага мужчына звязаўся са спецыялістам, і толькі падчас размовы той убачыў, што напісана замест рэзюмэ «падыходзячага кандыдата».
Дарэчы, офер герою ўсё ж прапанавалі, але ён ад яго адмовіўся, бо не меў адпаведных навыкаў.