БЕЛ Ł РУС

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА

12.03.2026 / 19:37

Nashaniva.com

Прадстаўніцай Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская расказвала ў Жэневе падчас 61‑й сесіі Рады ААН па правах чалавека пра тое, як у Беларусі шануюць жанчын, піша «Вясна». У пэўны момант да яе падышла былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з фотаздымкамі іншых палітзняволеных жанчын.

Скрыншот з відэа

Паліна Шарэнда-Панасюк прынесла фотаздымкі палітзняволеных Вольгі Маёравай і Алены Лазарчык. Раззлаваная Бельская вырвала фотаздымак Маёравай з рук Паліны.

Нагадаем, што 59‑гадовай Вользе Маёравай прысудзілі 21,5 года зняволення па «справе Аўтуховіча». Яна ў зняволенні з 4 студзеня 2021 года і рызыкуе цалкам страціць зрок у турме.

51‑гадовая Алена Лазарчык за кратамі з 30 снежня 2021 года, яе прысуд — 9 з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Абедзве жанчыны адбываюць пакаранне ў калоніі № 24 для рэцыдывістак у Зарэччы Рэчыцкага раёна.

Ларыса Бельская ў лютым 2022 года была прызначаная Лукашэнкам пастаяннай прадстаўніцай Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Чытайце таксама:

«Мне казалі: Ларыса, ты зводзіш людзей з розуму». Што за «жалезная лэдзі» абараняе ў Жэневе рэжым Лукашэнкі

«Нам такія факты невядомыя». Як лукашэнкаўскія чыноўнікі адбіваліся ў Жэневе ад нязручных пытанняў Камітэта ААН

164 жанчыны за кратамі: што вядома пра палітычны пераслед жанчын у Беларусі

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла

Каментары да артыкула