МНС будзе праводзіць вучэнні ў метро
У ноч з 12 на 13 сакавіка на станцыі метро «Аэрадромная» ў Мінску пройдуць вучэнні ратавальнікаў, паведаміла прэс-служба МНС.
Фота: Wikimedia Commons
З 00:30 да 4:30 супрацоўнікі МНС разам з работнікамі Мінскага метрапалітэна правядуць сумесныя тактычна-спецыяльныя трэніроўкі. Падчас іх на станцыю будзе прыбываць розная пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка.
Пры гэтым праца метро не зменіцца — станцыя будзе дзейнічаць у звычайным рэжыме.
Жыхароў Мінска і гасцей горада просяць паставіцца да правядзення вучэнняў з разуменнем.
Чытайце таксама:
Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе
У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»
Стала вядома, адкуль пачнуць будаваць кальцавую лінію мінскага метро