БЕЛ Ł РУС

У Маскве могуць усталяваць таксафоны, каб даць рады адключэнню інтэрнэту

13.03.2026 / 13:24

Nashaniva.com

Жыхары Падмаскоўя жывуць у такіх умовах даўно.

«Даўно наспела тэма адраджэння таксафонаў, але ўжо з выхадам у інтэрнэт. Гэта дазволіць грамадзянам заставацца на сувязі нават у перыяд адключэнняў і забяспечыць належны ўзровень бяспекі»,— сказаў член камітэта Дзярждумы па прамысловасці і гандлі Ігар Антропенка.

Ён адзначыў, што жыхары памежных рэгіёнаў даўно жывуць у такіх умовах. У Маскве, дзе праблемы з інтэрнэтам назіраюцца апошні тыдзень, гэтыя абмежаванні ўспрымаюцца «складаней».

З 5 сакавіка ў цэнтры расійскай сталіцы назіраюцца перабоі са сувяззю. Аператары патлумачылі збоі «знешнімі абмежаваннямі». Як пісаў «Коммерсант», маскоўскі бізнэс страціў ад 3 да 5 млрд расійскіх рублёў (37—62 млн даляраў).

У прыватнасці, моцна цярпяць кур’ерскія службы дастаўкі і пункты выдачы заказаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула