БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура

13.03.2026 / 16:09

Nashaniva.com

Палітык пабачыў спробу ЗША выйсці з канфлікту з Іранам. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, піша БелТА.

Нікаласа Мадура і яго жонку дастаўляюць з Венесуэлы на Манхэтан (Нью-Ёрк). Фота: XNY/Star Max/GC Images

Па яго словах, цяпер у канфлікце з Іранам адноснае зацішша: «І пытанне такое: што рабіць? Трамп кажа: «Ну што, мы ўжо ўсё там разбамбілі, нам там рабіць няма чаго». Гэта ўжо спроба выйсці з гэтай сітуацыі».

«І Дональд Трамп тут мае рацыю. Гэта самы лепшы варыянт, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Няхай скажуць, што яны там ужо ўсё разбамбілі. Але выйсці (з вайны). Бо далей будзе горш», — дадаў ён.

Лукашэнка таксама параіў ЗША адпусціць Нікаласа Мадура.

«Адпусціць Мадура ці знайсці нейкі дыпламатычны выхад. Калі трэба, мы гатовы дапамагчы ў гэтым плане, яны нас у гэта ўцягнулі», — сказаў ён.

Нікаласа Мадура і яго жонку захапілі 3 студзеня падчас спецаперацыі ЗША ў Каракасе і даставілі ў ЗША. Іх будуць судзіць па абвінавачаннях у незаконным гандлі наркотыкамі і зброяй. Раней паведамлялася, што першае судовае паседжанне павінна прайсці ў сярэдзіне сакавіка.

Чытайце таксама:

Мадура трымаюць у маленькай адзіночнай камеры

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы

Каментары да артыкула