Свет88

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт

Аўторак, 17 сакавіка, дзень, які ў Іране заўсёды прыводзіў да беспарадкаў.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

Нямецка-іранскі журналіст Міхель Абдалахі ў праграме прадказаў магчымы канец іранскага рэжыму з дакладнасцю да дня, піша Bild.

«Па іранскім календары апошні аўторак перад канцом года [па мусульманскім календары]— гэта аўторак на наступным тыдні — гэта нешта накшталт Новага года, там скачуць праз агонь і людзі святкуюць. Гэта дзень, які ў Іране заўсёды прыводзіў да беспарадкаў. 

Страляюць петардамі, і моладзь знаходзіцца на вуліцах. Магчыма, што калі людзі ў гэты дзень выйдуць на вуліцы, каб таксама выплюхнуць сваю злосць, нешта адбудзецца».

«Канец месяца посту Рамадан у гэтым годзе прыпадае на вельмі ўнікальную камбінацыю — амаль на той жа дзень, што і свята Новага года [наступная серада]. Але крамы зачыненыя, ніхто нічога не хоча купляць, ніхто не хоча выходзіць. Бо многія сем’і аплакваюць загінулых, масавыя расправы 8 і 9 студзеня яшчэ вельмі свежыя ў памяці. Цяпер не святкуюць.

Вось што мне паведамляюць: мы толькі чакаем, каб нам сказалі — зноў выходзьце на вуліцы, каб мы вызваліліся ад гэтай сістэмы. Мы хочам дыхаць. Мы хочам жыць», — працягвае Абдалахі.

«Здаецца, быццам іранскае насельніцтва хочуць падрыхтаваць…»

Асноўныя прыкметы набліжэння перавароту ў Іране, па словах эксперта — першыя расколіны ў сістэме:

«Новы лідар Маджтаба Хаменеі ўжо дванаццаць дзён не з’яўляецца. Дзяржаўнае тэлебачанне знішчана. Тым часам на вуліцах па апалчэнцах Басідж на іх кантрольна-прапускных пунктах наносіцца ўдары дронамі. І калі перастануць паступаць грошы, у звычайных апалчэнцаў Басідж (адно з падраздзяленняў КВІР) і ў Корпуса вартавых рэвалюцыі проста не будзе ежы».

З Ірана, па словах Абдалахі, паступаюць паведамленні, што частка вайскоўцаў больш не з’яўляецца на службу і дэзертуе: «У мяне няма адчування, што ўсё гэта адбываецца хаатычна. Хутчэй мы знаходзімся ў працэсе гістарычных перамен. Здаецца, быццам іранскае насельніцтва хочуць падрыхтаваць да дня Х».

Каментары8

  • Крынж
    13.03.2026
    Паходу абрацца новым рахбарам-значыць аўтаматычна запісацца ў смертнікі, і чамусці рэлігійныя фанатыкі ў тапках не спяшаюцца на гэтую высокую і паважаную пасаду))
    Паходу ўсе ж прыдзецца прыняць Трампа і Беню ў савет па выбарах новага важдзя)
  • Иксперт
    13.03.2026
    После дождика в четверг
  • бабруйчанін
    13.03.2026
    Нічога ні будзе..
    Эмігранцкія мары спадзявання ...
    Рука голода холодильник прыдушыць бальшавічкоў марылі у кафэшках Парыжа
    У гэты час вітькафы кушнеры атрымлівалі канцэсіі у Крамлі бралі каштоўнасцямі Эрмітажа гранавітай палаты ..хлебам ні бачачы Гулагу Галадамор

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць