Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка
Амерыканцы просяць, каб вызваленых не арыштоўвалі зноў. Але Лукашэнка палохае, што калі яны «парушаць» закон, то іх зноў пасадзяць.
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Закон для ўсіх адзін. Парушыў закон — ідзі. Вось такая шчырая размова. Хочуць застацца [ў Беларусі] — калі ласка. Але ў межах наяўнага прававога поля», — заявіў ён.
Зрэшты, яшчэ нядаўна ён даводзіў, што і вызваленні без дэпартацыі немагчымыя.
Падчас так званага Усебеларускага народнага сходу ( 18‑19 снежня 2025 года) Лукашэнка згадваў, што Джон Коул перадаваў яму ліст ад Трампа, дзе прасілася дазволіць вызваленым пры дапамозе амерыканцаў палітзняволеным застацца ў Беларусі. «Я кажу: не-не-не, рабяты. Туды забірайце і там з імі разбірайцеся», — заяўляў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура
Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну
Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў
Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы