Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах
Ганна Прымачова выкладала ў гомельскай школе і вучыла дзяцей правілам дарожнага руху. Але нядаўна ёй вынеслі прысуд па шэрагу пратэсных артыкулаў.
Ганна Прымачова. Фота з яе старонкі Укантакце
Ганне Прымачовай 47 гадоў, яна родам з Рэчыцы. У 1999 годзе скончыла мясцовы педагагічны каледж, а ў 2003‑м атрымала дыплом па спецыяльнасці «беларуская літаратура» на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У жанчыны ёсць муж і дзіця, апошнім часам яна жылі ў гарадскім пасёлку Церахоўка Добрушскага раёна.
Жанчына шмат гадоў прысвяціла працы з дзецьмі. Раней яна была намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце ў рэчыцкім ваенна-патрыятычным клубе «Золак» («Рассвет»). На канец 2024 года Ганна працавала педагогам-арганізатарам у сярэдняй школе №66 Гомеля. Вядома, што ў другім паўгоддзі яна па суботах вяла там гурток «Юныя інспектары дарожнага руху» для вучняў 5—9 класаў.
Аднак педагагічная кар'ера перапынілася праз палітычны пераслед.
Гомельскі абласны суд вынес Ганне прысуд адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні (ч. 3 арт. 361-1), абразу Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 368) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369-1).
Ёй прысудзілі хатнюю хімію.
Чытайце таксама:
29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна
46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках
31‑гадовага завадчаніна і аўтамабіліста з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»