БЕЛ Ł РУС

Тэгеран: Тэрыторыя Украіны стала законнай цэллю для Ірана

14.03.2026 / 15:41

Nashaniva.com

Тэрыторыя Украіны стала законнай цэллю для Ірана праз дапамогу Ізраілю ў аперацыі супраць Тэгерана, заявіў старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы іранскага парламента Ібрагім Азізі на сваёй старонцы ў X.

«Шахед-136» на вуліцы Кіева ў чэрвені 2025 года. Фота: Aleksandr Gusev/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

«Аказваючы падтрымку ізраільскаму рэжыму з дапамогай беспілотнікаў, Украіна, якая пацярпела крах, фактычна апынулася ўцягнутай у вайну і, згодна з артыкулам 51 Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, ператварыла ўсю сваю тэрыторыю ў законную мэту для Ірана».

Украіна накіравала дроны-перахопнікі і экспертаў па беспілотніках для абароны баз ЗША ў Іарданіі, паведаміў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі газеце The New York Times 9 сакавіка.

5 сакавіка Вашынгтон звярнуўся да Кіева з просьбай дапамагчы супрацьстаяць іранскім беспілотнікам «Шахед-136» на Блізкім Усходзе. Паводле яго слоў, ён даручыў «выдаць неабходныя сродкі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула