БЕЛ Ł РУС

На Зямлі пачалася працяглая магнітная бура

14.03.2026 / 16:18

Nashaniva.com

З 14 сакавіка на Зямлі назіраецца працяглая магнітная бура. Яна пачалася сёння апоўначы і стала першай доўгай геамагнітнай падзеяй вясны 2026 года.

Здымак ілюстрацыйны

Прычынай з'явы стала рэзкае павелічэнне хуткасці сонечнага ветру. Гэта адбылося з-за каранарнай дзіркі на Сонцы, праз якую ў бок Зямлі накіроўваюцца патокі зараджаных часціц.

Паводле навукоўцаў, бура даволі стабільная: яе ўзровень трымаецца на адзнацы G1.7, што адпавядае геамагнітнай буры сярэдняй сілы.

Чакаецца, што адхіленні магнітнага поля могуць працягвацца яшчэ два-тры дні. Магчымыя кароткія перапынкі, але ў цэлым уплыў будзе захоўвацца. Падобныя буры здольныя выклікаць перабоі ў энергасістэмах і радыёсувязі, асабліва ў рэгіёнах з высокімі шыротамі.

Дарэчы, гэта ўжо другая магнітная бура ў сакавіку: першая адбылася 4 сакавіка і была кароткай і слабай. Усяго ж з пачатку 2026 года зафіксавана 17 дзён з магнітнымі бурамі — гэта каля 23% ад усіх дзён года. У мінулым годзе, які лічыўся вельмі актыўным, такія з’явы назіраліся прыкладна ў 19% дзён. 

Чытайце таксама:

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Калі баляць суставы — доктар патлумачыў, што вы кожны дзень робіце не так

«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць

Каментары да артыкула