БЕЛ Ł РУС

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе

15.03.2026 / 16:24

Аўгіння Якімук

Кажа, што адважыцца на аперацыю і зноў легчы пад нож было вельмі складана.

Аляксей Талай у РНПЦ отарыналарынгалогіі ў Мінску. Фота: сацсеткі

Паралімпіец, праўладны актывіст і прыхільнік вайны Аляксей Талай нядаўна апублікаваў у сацсетках фотаздымкі з бальніцы. Ён прызнаўся, што шалёна баяўся, але ж зрабіць аперацыю было неабходна, каб зноў дыхаць.

Сёння Талай распавёў, што аперацыя адбылася ў аўторак у РНПЦ отарыналарынгалогіі ў Мінску.

Аляксей Талай у РНПЦ отарыналарынгалогіі ў Мінску

«Ужо даўно наспела аперацыя па выпраўленні пераламанага яшчэ ў юнацтве пераносся і пашырэнні пратокаў для дыхання… Асабліва ў апошні час падсеў менавіта на сасудазвужальныя прэпараты, якія можна выкарыстоўваць усяго некалькі тыдняў максімум (потым ідзе каласальная шкода здароўю, галаве), а там ужо ішлі месяцы і месяцы — каб хоць дзейнічаць па ўсіх справах і праектах…», — напісаў Аляксей у сваім тэлеграм-канале.

Аляксей Талай у РНПЦ отарыналарынгалогіі ў Мінску

Ён распавёў, што аперацыя няпростая і даволі балючая, але ж чакае добрых вынікаў і пачатку новага жыцця, у якім можна нармальна дыхаць.

Зараз Талай усё яшчэ знаходзіцца ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Аляксей Талай зацікавіў адным са сваіх праектаў Пуціна

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Аляксей Талай развёўся з другой жонкай

Каментары да артыкула