БЕЛ Ł РУС

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам

15.03.2026 / 19:18

Nashaniva.com

Кацярыну Дулаву на здымку рашылі амаладзіць.

13 сакавіка ў Вялікім тэатры Беларусі прайшоў канцэрт піяніста-віртуоза Дзяніса Мацуева. Расказваючы пра яго, у сацсетках тэатра напісалі: «На прэс-падыходзе генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава адзначыла незвычайнасць праграмы, якая падкрэсліла такія розныя грані таленту Дзяніса Мацуева».

І дадалі фота Дулавай перад мікрафонамі тэлеканалаў. Але бачна, што над здымкам папрацаваў ці то фоташоп, ці то штучны інтэлект. 63‑гадовая дырэктарка Вялікага тэатра цяпер выглядае элегантна, але ўсё ж не так юна, як на фота.

Фота Дулавай, якое апублікавалі сацсеткі тэатра

Кацярына Дулава ў эфіры БТ, 2025 год

Кацярына Дулава — доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Яна ўзначальвае Вялікі тэатр з 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула