БЕЛ Ł РУС

У Казахстане прынялі новую Канстытуцыю

16.03.2026 / 08:54

Nashaniva.com

Рэферэндум прайшоў напярэдадні.

Касым-Жамарт Такаеў галасуе на выбарчым участку 15 сакавіка 2026 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана / AP

Хоць афіцыйна вынікі галасавання яшчэ не падведзеныя, прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў ужо павіншаваў жыхароў краіны з прыняццем новай Канстытуцыі: «Канчатковыя вынікі волевыяўлення грамадзян будуць падведзены, згодна з законам. Але ўжо цяпер мы можам казаць, што грамадзяне Казахстана прадэманстравалі найярчэйшы прыклад яднання, салідарнасці, патрыятызму, агульнай адказнасці за лёс Радзімы», — заявіў ён.

Змены ў Канстытуцыі, як чакаецца, ніяк не зменяць характар рэжыму ў Казахстане. Ён аўтарытарны, з дамінуючай роляй прэзідэнта.

Чытайце таксама:

У Казахстане праходзіць рэферэндум па папраўках, якія на 80% мяняюць Канстытуцыю. Што там?

Каментары да артыкула