У мінскім парку Чалюскінцаў дэмантуюць кола агляду
Пра тое, што ў парку Чалюскінцаў пачалі дэмантаваць кола агляду і атракцыён «Ладдзя», паведаміла прэс-служба Мінскага гарвыканкама.
Фота: Мінгарвыканкам
Паводле змен у пастанове № 67 МНС Беларусі, якія дзейнічаюць з сакавіка, любы атракцыён можа працаваць не больш за тры ўстаноўленыя тэрміны службы. Згаданыя атракцыёны ўжо адслужылі ўвесь свой рэсурс, таму іх і дэмантуюць.
Аднак цяпер таксама распрацоўваецца канцэпцыя рэканструкцыі парку, у якой прадугледжваецца ўстаноўка аналагічных абноўленых атракцыёнаў.
Чытайце таксама:
У Парку Чалюскінцаў з кола агляду знялі кабінкі ФОТАФАКТ
Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне
У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры
Выставілі на продаж кола агляду з мінскага парку Чалюскінцаў