У мінскай Сцяпянцы заўважылі лася ВІДЭА
Чытачы выдання «Анлайнер» паведамілі пра лася, якога заўважылі ў лесапарку Сцяпянка ў Мінску. Жывёліна выйшла з лесу проста побач з лыжаролернай трасай.
Скрыншот з відэа
Паводле слоў відавочцаў, гэта адбылося ўвечары каля 19:35.
«Мы гулялі з мужам і малым. Лось нечакана выйшаў з лесу, перасёк лыжаролерную трасу, прайшоў праз прасеку і пайшоў далей у лес. Я заўважыла яго выпадкова», — расказала чытачка.
Чытайце таксама:
У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос
Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах