Здарэнні1212

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Здаецца, адбылося чарговае з'яўленне паўміфічнага ляснога ката беларусам. Спачатку звер забраўся ў вясковы куратнік, загрыз некалькі птушак, потым трапіў у пакінуты там капкан, а на наступны дзень таямніча знік (пакінуўшы пасля сябе грознае відэа і кучу курыных пёраў). Цяпер усе гадаюць, як гэта магчыма, піша Onliner.by.

Эпапея з лясным катом цягнецца не першы год. Лічылася, што апошні беларускі экзэмпляр быў забіты паляўнічым у 1927 годзе. Пакуль у 2017‑м падобная жывёла не была зафіксавана фотапасткай у беларускай частцы чарнобыльскай зоны (не вельмі выразна).

Сэрцам усе разумелі, што гэта менавіта ён, але для фармальнага пацверджання гэтага здымка тады аказалася недастаткова.

А 16 чэрвеня 2025 года лясны кот патрапіў на барсуковую фотапастку ў нацпарку «Прыпяцкі». Красаваўся там з усіх каціных сіл.

З тых часоў як у ваду кануў — нягледзячы на спробы вылічыць яго і здабыць хоць трошкі біяматэрыялу для аналізу.

Залез марадзёрнічаць

Пра чарговае меркаванае з'яўленне ляснога ката паведаміў натураліст-аматар Юрый Малец, які сам даведаўся пра ўсё ад відавочцы. Падзеі разгортваліся ў вёсцы Дзяржынск Лельчыцкага раёна. 14 сакавіка звера знайшлі ў сваім хляве мясцовыя жыхары: трапіў лапай у пакінуты капкан. Перад гэтым паспеў забіць шэсць курэй.

Капкан мацаваўся ланцугом да вертыкальна стаячай жэрдкі. Пакідалі яго ў разліку на куніцу ці тхара — трапіўся зусім унікальны персанаж.

Знік разам з капканам і ланцугом

Звера часова так і пакінулі ў хляве — «да высвятлення абставін». Гаспадары пайшлі на працу, калі вярнуліся, жэрдка валялася на зямлі, кот адсутнічаў. Кажуць, знік (разам з капканам і ланцугом) у прамежак часу з 5:30 да 7:00. Цяпер гадаюць, сам выкруціўся ці хто дапамог.

Засталося відэа, якое дае ўяўленне пра тое, як кот выглядаў.

У «Прыпяцкім» удакладнілі: гэта не «іх» экзэмпляр, відаць па афарбоўцы. Гэта значыць, магчыма, лясных катоў у Беларусі ўжо больш за аднаго.

Энтузіяст Малец спадзяецца, на месцы засталіся біялагічныя сляды зніклага звера (напрыклад, поўсць), па якіх можна будзе нарэшце фізічна пацвердзіць від жывёлы.

Каментары12

  • Эх
    16.03.2026
    Бедны коцік. Хіба можна так здзеквацца?
  • Котячий батька
    16.03.2026
    Скорее всего прибили сами его, а потом выдумали байку, что пропал с капканом. Если же кот и убежал, то выживет с тремя лапами. У меня лет 15 назад кошка попала в капкан, лапу потеряла, но это ей не мешало охотиться на птиц и мышей.
  • М
    16.03.2026
    Верагодна ката забілі ды сказалі што знік.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць