БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне ДАІ са стральбой спыняла п'янага бяспраўніка

17.03.2026 / 14:26

Nashaniva.com

Каля вёскі Кароткавічы Жлобінскага раёна начная пагоня скончылася стрэламі. Кіроўца праігнараваў патрабаванне ДАІ спыніцца і спрабаваў уцячы.

Міліцыянты прынялі рашэнне страляць па колах, каб прымусова спыніць аўто.

Пасля таго як аўтамабіль затармазіў, кіроўца і яго пасажыр выскачылі з машыны і паспрабавалі збегчы, але былі затрыманыя.

За рулём аказаўся 32‑гадовы жыхар Калінкавічаў, якога раней ужо пазбаўлялі правоў, у тым ліку за нецвярозае кіраванне. Гэтым разам мужчына зноў быў з прыкметамі ап'янення, аднак ад афіцыйнага медыцынскага агляду адмовіўся.

Складзена сем адміністрацыйных матэрыялаў, вырашаецца пытанне аб крымінальнай справе за паўторнае на працягу года нецвярозае кіраванне і канфіскацыі транспартнага сродку. Кіроўца і яго 25‑гадовы пасажыр змешчаныя ў ІЧУ. Машыну паставілі на ахоўную стаянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула