БЕЛ Ł РУС

«Ён вельмі слабы ў пытаннях бяспекі». Трамп пракаментаваў адстаўку кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра

17.03.2026 / 20:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў адстаўку кіраўніка Нацыянальнага антытэрарыстычнага цэнтра ЗША Джо Кента, які звольніўся таму, што не падтрымлівае вайну з Іранам.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

«Я заўсёды лічыў яго добрым чалавекам, але заўсёды лічыў, што ён слабы ў пытаннях бяспекі, вельмі слабы ў пытаннях бяспекі.

Калі я прачытаў яго заяву, я зразумеў, што гэта добра, што ён пайшоў, таму што ён сказаў, што Іран не ўяўляў пагрозы. Іран уяўляў пагрозу, кожная краіна разумела, якой пагрозай быў Іран. Пытанне ў тым, хацелі яны нешта з гэтым рабіць ці не», — сказаў Трамп.

У сваёй заяве аб адстаўцы Джо Кент паведаміў:

«Я не магу з чыстым сумленнем падтрымліваць вайну ў Іране, якая працягваецца. Іран не ўяўляў непасрэднай пагрозы для нашай краіны, і відавочна, што мы пачалі гэту вайну пад ціскам Ізраіля і яго ўплывовага амерыканскага лобі».

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА

ЗША патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Кубы

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю

«Мы пачалі гэту вайну пад уплывам ізраільскага лобі». Дырэктар Антытэрарыстычнага цэнтра ЗША пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту

Каментары да артыкула