БЕЛ Ł РУС

«Еўрапейскія краіны не павінны закрывацца ад беларускіх грамадзян». Прэзідэнт Чэхіі пракаментаваў сустрэчу з Алесем Бяляцкім

17.03.2026 / 21:40

Nashaniva.com

Прэзідэнт Чэхіі Петр Павел напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы X уражанні пасля сустрэчы 16 сакавіка з беларускім праваабаронцам і былым палітвязнем, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, піша «Вясна». 

Петр Павел і Алесь Бяляцкі

«Меў гонар вітаць праваабаронцу і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, які несправядліва правёў больш за сем гадоў у беларускай турме.

Мы пагадзіліся, што санкцыі супраць беларускага рэжыму застаюцца дарэчнымі, пакуль ён працягвае змяшчаць у турму сваіх крытыкаў і жорстка падаўляць грамадзянскія свабоды.

Беларусы заслугоўваюць права свабодна і без знешняга ўмяшання вырашаць сваю будучыню. У гэтым кантэксце Алесь Бяляцкі таксама нагадаў, што еўрапейскія краіны не павінны закрывацца ад беларускіх грамадзян — толькі такім чынам беларусы змогуць пераадолець навязаную ім ізаляцыю», — напісаў Петр Павел.

Чытайце таксама:

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў

Каментары да артыкула