БЕЛ Ł РУС

Наступны раўнд перамоваў па Украіне можа прайсці ў Швейцарыі

18.03.2026 / 08:15

Nashaniva.com

Наступны раўнд перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне можа прайсці ў Жэневе, паведаміў ТАСС пасол Расіі ў Берне Сяргей Гармонін.

Украінская дэлегацыя на перамовах у Абу-Дабі, фота з тэлеграма Рустэма Умерава

«Зыходзім з таго, што Швейцарыя ў прынцыпе можа выступаць адной з патэнцыйных пляцовак для правядзення перамоваў нароўні з іншымі краінамі, калі для гэтага ёсць лагістычныя перадумовы», — сказаў ён.

Пры гэтым, дадаў Гармонін, расійскія афіцыйныя асобы неаднаразова заяўлялі, што для Расіі Жэнева не з’яўляецца спрыяльнай пляцоўкай.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Каментары да артыкула