БЕЛ Ł РУС

Беларусы сталі менш хадзіць у кавярні і рэстараны

18.03.2026 / 19:39

Nashaniva.com

З пачатку 2026 года беларусы сталі траціць менш грошай на кавярні і рэстараны, паведамляе Белстат.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле даных Белстата, у студзені—лютым 2026 года рознічны тавараабарот у Беларусі дасягнуў 15,6 мільярда рублёў. Гэта на 1,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года.

Пры гэтым ва ўстанове адзначылі, што выдаткі беларусаў на ўстановы грамадскага харчавання знізіліся на 3,4%.

У студзені—лютым 2026 года беларусы трацілі ў дзень у сярэднім 29 рублёў. Год таму гэты паказчык складаў 26,6 рубля.

Чытайце таксама:

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт

Каментары да артыкула