БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам

19.03.2026 / 16:37

Nashaniva.com

Тэнісістка Арына Сабаленка з нядаўняга часу стала тварам брэнду «Гучы». На вечарыне ў Маямі яна з'явілася ў модным цяпер футры тыгровай афарбоўкі з шырокімі акцэнтнымі плячыма ад гэтага брэнда. Кошт футра ацэньваецца ў 48 тысяч даляраў.

Фота тут і далей: інстаграм Сабаленка

На тэнісістцы таксама былі чорныя калготкі з лагатыпам Gucci, з аксесуараў — чорная сумка на ланцужку ад таго ж брэнду.

«Адзіны прыдатны ўбор для маёй першай ночы ў Маямі», — напісала спартсменка.

Сабаленка нарадзілася ў Год тыгра, таму гэтая жывёла мае для яе сімвалічнае значэнне. У тэнісісткі ёсць татуіроўка з выявай тыгра на левым перадплеччы.

У Маямі спарсменка прыляцела, каб выступіць там на адкрытым чэмпіянаце. Яна захоўвае званне першай ракеткі свету.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка працягвае захоўваць гіганцкі адрыў у сусветным рэйтынгу

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену

Каментары да артыкула