БЕЛ Ł РУС

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў

19.03.2026 / 21:50

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вынесла прадпісанне некалькім папулярным службам дастаўкі піцы і сушы, сярод якіх Domino's Pizza, «Дадо піца», «Піца Лісіца», Godzilla і Doner Smile.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Праверка МАРГ засведчыла, што ў гэтых сэрвісаў існуе мінімальная сума заказу для дастаўкі — напрыклад, у Domino's Pizza днём гэта Br30,99, а ўначы Br34,99.

Міністэрства лічыць, што гэта супярэчыць заканадаўству аб абароне правоў спажыўцоў, бо абмяжоўвае свабоду выбару і прымушае пакупнікоў заказваць больш тавараў, чым яны планавалі.

У ведамстве запатрабавалі ліквідаваць гэтыя парушэнні. 

Чытайце таксама:

Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі

Рапсавы алей цяпер павінен прадавацца ва ўсіх крамах

Каментары да артыкула