Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА
Незвычайным відэа з выданнем «Моцныя навіны» падзялілася жыхарка дома №23 па вуліцы 60 гадоў СССР. У аб’ектыў гамяльчанкі трапіў пацук вялікіх памераў, які аблюбаваў дах будынка.
Скрыншот з відэа
На думку чытачкі выдання, пацука прыцягнулі смецце і рэшткі ежы, якія выкідваюць з вокнаў не вельмі добрасумленныя суседзі. Дзяўчына расказвае, што не раз звярталася да іх з просьбай так больш не рабіць — але эфекту нуль.
Што цікава — 19 сакавіка раніцай няпрошаным госцем зацікавіўся мясцовы кот. Магчыма, драпежнік нешта пераблытаў, але на кадрах відаць, як у выніку ён сам кінуўся бегчы ад пацука наўцёкі.
Чытайце таксама:
Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ
Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?
«Піск такі, нібыта іх там тысячы». Адзін з дамоў Віцебска апанавалі пацукі