Грамадства22

«Піск такі, нібыта іх там тысячы». Адзін з дамоў Віцебска апанавалі пацукі

У жыхароў дома № 7/1 на вуліцы Чкалава ў Віцебску ўзнікла сур’ёзная праблема: пасля пачатку капітальнага рамонту з падвала пачалі масава вылазіць пацукі, заўважыла BGMedia.

Скрыншот з відэа

Людзі кажуць, што грызуны залазяць у кватэры праз унітаз, трапляюць у вокны і на балконы, бегаюць па правадах у пад’ездах, і цяпер многія нават баяцца выходзіць на балкон. У смеццеправодзе, па словах адной жанчыны, «піск такі, нібыта іх там тысячы».

Па словах жыхароў, рабочыя, адкрыўшы падвал, таксама сутыкнуліся з сотнямі пацукоў і тараканаў і прызнаюць, што працаваць там немагчыма.

Жыльцы абураюцца, што камунальныя службы не вырашаюць праблему, а скаргі ў службу 115 выніку не даюць. У доме гнілы мусараправод на першых паверхах, аварыйны пад’езд, і людзі не разумеюць, чаму пры капрамонце робяць толькі фасад, а не ліквідуюць больш важныя праблемы.

Сітуацыя выклікала вялікі розгалас у сацсетках. Людзі дзеляцца абурэннем і кажуць, што праблема не абмяжоўваецца толькі гэтым домам — падобнае адбываецца і ў іншых частках Віцебска. Некаторыя прапануюць звяртацца ў санстанцыю, а іншыя лічаць, што праблема ўзнікла таму, што раней камунальнікі пазбавіліся ад вулічных катоў, якія стрымлівалі колькасць пацукоў.

Многія ўпэўненыя: пакуль не здарыцца сур’ёзная аварыя або трагедыя, улады не звернуць увагі. Жыхары патрабуюць комплекснай дэзынсектызацыі і дэзаратызацыі, рамонту камунікацый і рэальнага рэагавання службаў.

Каментары2

  • Ушачанка
    19.11.2025
    Шагал бы быў задаволены. Яго словы, што Віцебск - маленькі Парыж, хоць у чымсьці апраўдаліся:)
  • кот
    19.11.2025
    я считаю что дворовые коты должны быть именно чтобы не разводились крысы.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць