БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскія краіны і Японія гатовыя дапамагчы забяспечыць праход праз Армузскі праліў

20.03.2026 / 00:13

Nashaniva.com

Пра гатоўнасць дапамагчы гарантаваць бяспечны праход праз Армузскі праліў гаворыцца ў сумеснай заяве Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў і Японіі, апублікаванай 19 сакавіка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Altaf Qadri

«Мы самым рашучым чынам асуджаем нядаўнія напады Ірана на бяззбройныя гандлёвыя судны ў Персідскім заліве, напады на цывільную інфраструктуру, уключаючы нафтагазавыя аб’екты, а таксама фактычнае закрыццё Армузскага праліва іранскімі сіламі», — паведамляецца ў заяве.

Адзначаецца таксама, што ўмяшанне ў міжнароднае суднаходства і парушэнне глабальных ланцужкоў паставак энергіі «ўяўляе пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы».

«У сувязі з гэтым мы заклікаем да неадкладнага ўсёахопнага мараторыя на атакі на цывільную інфраструктуру, уключаючы нафтагазавыя аб’екты. Мы заяўляем пра гатоўнасць унесці ўклад у адпаведныя намаганні па гарантаванні бяспечнага праходу праз Армузскі праліў», — гаворыцца ў дакуменце.

Як менавіта гэтыя сем краін збіраюцца ўдзельнічаць у гарантаванні бяспекі праходу праз праліў, у заяве не сказана.

Як адзначае агенцтва AFP, Італія і Германія пасля абнародавання заявы патлумачылі, што гаворка ідзе не пра неадкладную адпраўку вайсковых сіл у рэгіён, а, хутчэй, пра нейкую сумесную міжнародную аперацыю ўжо пасля спынення агню.

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў Іран і Ізраіль спыніць удары па нафтагазавых радовішчах

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА

Дзяржаўная міністарка ААЭ: Іран не павінен трымаць сусветную эканоміку ў закладніках

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў

Каментары да артыкула