БЕЛ Ł РУС

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

20.03.2026 / 10:31

Nashaniva.com

Папулярны беларускі спявак Макс Корж выставіў абвестку, што 6 чэрвеня мае адбыцца ягоны канцэрт у турэцкім Стамбуле.

Канцэрт пройдзе на футбольным стадыёне «Бешыкташ», што размяшчаецца непадалёк ад праліву Басфор і былога палаца султанаў Далмабахчэ. 

Змяшчальнасць стадыёна — 41 900 чалавек. Квіткі пачнуць прадаваць з аўторка, 24 сакавіка. 

Перад гэтым, 23 мая, павінен адбыцца вялікі канцэрт Макса Каржа ў румынскім Бухарэсце. Усе квіткі на яго былі прададзеныя за 10 дзён. 26 чэрвеня пройдзе канцэрт у Дзюсельдорфе. 

Летась 9 жніўня Корж зладзіў скандальны канцэрт у Варшаве. Праз паводзіны ягоных фанатаў падчас яго да Каржа сталі ставіцца насцярожана. Неўзабаве ў яго, напрыклад, сарваўся загадзя ўзгоднены канцэрт у казахстанскім Алматы. Корж сам пацвердзіў, што прычынай гэтага былі кепскія паводзіны ягоных фанатаў у Варшаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула