Румыны зноў пачнуць выдаваць візы беларусам
Пасольства Румыніі ў Беларусі паведаміла, што адновіць выдачу шэнгенскіх віз з 1 красавіка. Аднак атрымаць іх змогуць не ўсе.
Пасольства Румыніі ў Беларусі. Фота: Яндэкс.Карты
Рэч у тым, што цяпер з-за вялікай колькасці зваротаў новыя заяўкі прымацца не будуць. Консульства будзе разглядаць толькі заяўкі, пададзеныя раней праз анлайн-платформы.
Калі з’явіцца магчымасць падаваць дакументы для ўсіх ахвотных, пакуль не паведамляецца.
Раней консульскі аддзел пасольства часова спыніў працу з 1 лютага. Пры гэтым грамадзянам Румыніі ў экстранных сітуацыях працягвалі аказваць дапамогу.
Па іншых пытаннях беларусам раілі звяртацца ў консульскія аддзелы Румыніі ў Маскве або Вільні.
Чытайце таксама:
Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам
Выдача шматразовых шэнгенскіх віз расіянам скарацілася на 90%