БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пракаментаваў вызваленне палітвязняў і лёс 235, што застаюцца ў краіне

20.03.2026 / 16:58

Nashaniva.com

Учора былі памілаваныя 250 палітвязняў. 15 з іх вывезлі за мяжу, 235 дазволілі застацца ў Беларусі. Сёння Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў гэтыя вызваленні.

Скрыншот відэа

Журналісты дзяржСМІ, піша БелТА, спыталі, «ці не стануць гэтыя людзі агентамі ўплыву, ператварыўшыся ў будучыні ў пагрозу дзяржаве».

«Вы не перажывайце, што мы іх выпусцілі. Усё тут пад кантролем. 2020 года, мужыкі, у Беларусі не будзе. Я не хачу бегаць з аўтаматам па вуліцы. Я гэтага не дапушчу, і ўсе на гэта нацэлены,

— заявіў Лукашэнка. — Мы разумеем, што хацелі разбурыць і перавярнуць краіну. Гэта быў удар не толькі па нас, але і па нашых дзецях, унуках. Я гэта дапусціць магу? Не!»

Ён дадаў, што з 235 чалавек, якія пасля вызвалення засталіся на тэрыторыі Беларусі, каля 30 або 40 чалавек нібыта могуць «уяўляць пагрозу». Усе вызваленыя знаходзяцца на кантролі міліцыі.

«Мы іх ведаем. Перш чым выпускаць, яны ўсе былі ўзяты на кантроль спецслужбамі і міліцыяй», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула